Новости « Назад
Да посту 12.12.2013 19:24
Напрыканцы лістапада ў праваслаўных вернікаў пачаўся пост. Традыцыйна да гэтага часу Полацкі хлебазавод, які імкнецца задаволіць попыт самых розных катэгорый спажыўцоў, рыхтуе спецыяльную, посную прадукцыю.
У ліку новых вырабаў ёсць два віды такой прадукцыі. Гэта булачка да посту з курагой і булачка да посту звычайная. Дадзеныя вырабы ўжо у продажы і карыстаюцца попытам. Акрамя таго, спецыялісты прадпрыемства нагадваюць, што экструзійныя хлебцы, што вырабляюцца на Полацкім хлебазаводзе, дзякуючы свайму саставу, таксама падыходзяць да поснага стала.
“Полацкі веснік”
Аксана ШУЙСКАЯ.
|